“Тут таксама ішла вайна” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



У пачатку 2017 года група жыхароў пасёлка Краснае Гомельскага раёна ўсталявала драўляны крыж на месцы былога супрацьтанкавага рову. У гэтым месцы ў гады вайны знайшлі апошні спачын вязні канцлагера Дулаг-121 і цывільныя грамадзяне. У пасляваенныя дзесяцігоддзі на гэтых ахвяр забыліся, а месца масавага пахавання ўзаралі і засеялі. Калі Уладзімір Котаў заявіў пра забытых ахвяр, многія яму не паверылі. І нарэшце ўвосень 2018-га году ў полі ля Краснага пачалі працаваць жаўнеры 52-га батальёна Міністэрства абароны.