«Усё будзе Ўкраіна!» – рэпартаж Вольгі Сямашкі



Аказваецца, калі выходзіць на вуліцы па крывавых слядох сваіх паплечнікаў, то пракладаецца шлях да свабоды. Аказваецца, калі даць адпор агрэсіі і акупацыі, то атрымаеш шанец на адбудову новай краіны на рэштках старой. Аказваецца, калі ў Тваёй краіне вайна – то свет падтрымае цябе. На фоне сусветнай дапамогі і салідарнасці Ўкраіне, Беларусь наўпрост стаіць перад пераваротам свайго свету. Замест застарэлага: «Хоць бы не было вайны» па горкай іроніі просіцца: «Хоць бы была б такая вайна». Як ва Ўкраіне. Няўжо іншага выйсця з пасткаланіяльнай прасторы эканамічных і ваенных цікавасцяў Расеі няма? Але безумоўна Беларусь можа сябе выратаваць менавіта па слядох Украіны. Думкі на гэта конт беларусаў, украінцаў, палякаў трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Усё будзе Ўкраіна!».

[manual_related_posts]