fbpx

Спецпраекты Радыё Рацыя


Вочы ў вочы

Пра Беларусь і беларусаў з Алесем Бяляцкім гутарыць Міхась Андрасюк. Алесь Бяляцкі — праваабаронца і грамадскі дзеяч, літаратуразнаўца, былы дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, але таксама былы палітычны вязень. Цягам бліжэйшых месяцаў, кожныя два тыдні з Алесем Бяляцкім пагутарым: пра літаратуру і пра смяротнае пакаранне, пра службу ў савецкай арміі і пра маладзёвую музыку пачатку васьмідзясятых. Пра вяртанне да беларускай мовы і пра захапленні беларускай культурай. Карацей – пра беларускія справы.

На ўліку КДБ

Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай армии… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў. Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам. Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў. Чытаем, слухаем і ўражваемся…

Варта

Тэматыка нацыянальнай бяспекі Беларусі і ейных сілавых структур з’яўляецца вельмі міфалагізаванай. Сёння, калі сістэма міжнароднай бяспекі фактычна разбураная гвалтоўнымі дзеяннямі Расеі, Усходняя Еўропа апынулася ў «шэрай зоне» нявызначанасці. Таму важна разумець падаплёкі актуальных падзеяў ў краіне і навокал, верагодныя напрамкі развіцця сітуацыі, выклікі і магчымасці. Дзеля гэтага Беларускае Радыё Рацыя і Аналітычны праект Belarus Security Blog стварылі радыёпраграму «Варта», прысвечаную актуальным пытанням нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі. Belarus Security Blog існуе са студзеня 2011 года і з’яўляецца адзінай у Беларусі недзяржаўнай «фабрыкай думкі» ў галіне пытанняў бяспекі і абароны, праваахоўнай дзейнасці і вайскова-прамысловага комплексу краіны. Кіраўніком блога з’яўляецца Андрэй Паротнікаў.