100-ы медаль Аляксандры Герасімені



У берасцейскім Палацы водных відаў спорту стартаваў Адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе. Лідар беларускай зборнай Аляксандра Герасіменя да старту мела ў актыве 99 залатых медалёў, заваяваных на чэмпіянатах краіны. Напярэдадні мінчанка аформіла сотую ўзнагароду вышэйшай нацыянальнай пробы. Юбілей прыйшоўся на фінал на спіне – Герасіменя не ведала роўных у вырашальным заплыве, паказаўшы 27,28 секунды. Затым Аляксандра выйграла яшчэ два першыя месцы ў складзе каманды Менску ў комплекснай эстафеце 4х50 м і змяшанай 4х50 м вольным стылем.

Беларускае Радыё Рацыя