104 медалі Аляксандры Герасімені
У Берасці працягваецца адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе. Беларуская “залатая рыбка” не ведае роўных на сваіх дыстанцыях. Лідар беларускай зборнай Аляксандра Герасіменя ўжо заваявала 104 залатыя медалі чэмпіянатаў краіны, з якіх 5 – за два дні ў Берасці.
– Для мяне гэта, магчыма, не вельмі вялікае, але ўсё ж такі дасягненне. Не кожны можа пахваліцца медалямі нават чэмпіянату рэспублікі, ды каб пераваліла за сотню. Таму я задаволена і ганаруся тым, што маю іх яшчэ больш.
Адкрыты чэмпіянат для беларускіх спартоўцаў з’яўляецца падрыхтоўкай да будучага Чэмпіянату Еўропы ў Берліне, дзе Аляксандра збіраецца пазмагацца за самыя высокія месцы. Наперадзе яшчэ адзін дзень спаборніцтваў у горадзе над Бугам.
[Not a valid template]
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара
