25 гадоў з дня футбольнай вікторыі над дружынай Нідэрляндаў



Роўна 25 гадоў таму – 7 чэрвеня 1995 года – У Менску ў прысутнасці 37 тысяч гледачоў пад шматлікімі бел-чырвона-белымі сцягамі футбольная нацыянальная дружына Беларусі (трэнер Сяргей Бароўскі) у афіцыйным адборавым матчы да чэмпіянату Еўропы з лікам 1:0 перамагла зборную Нідэрляндаў на чале з трэнерам Луі ван Галам. Адзіны мяч у браму Эдвіна ван дэр Сара забіў Сяргей Герасімец.

Прапануем вам успомніць і іншыя яркія падзеі беларускага футболу.

Беларускае Радыё Рацыя

фота Прессбол