29 тур футбольнага чэмпіянату захаваў інтрыгу
24 лістапада адначасна прайшлі ўсе 8 матчаў перадапошняга 29 тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. Гэтыя сустрэчы прынеслі такія вынікі:
„Смалявічы” – „Шахцёр” (Салігорск) – 0:2 (галы: Рыбак, 20, Лапцеў, 49)
„Дняпро” (Магілёў) – „Дынама” (Менск) – 0:3 (Ф. Іваноў, 45+1, Нікаліч, 62, Салавей, 70)
„Віцебск” – „Гарадзея” – 1:0 (Вяргейчык, 20)
БАТЭ (Барысаў) – „Прамень” (Менск) – 4:1 (Гардзяйчук, 84, з пенальці, Драгун, 90, Іваніч, 95+, Скавыш, 97+; Казлоў, 18)
„Тарпеда” (Менск) – „Тарпеда”-БелАЗ (Жодзіна) – 0:2 (Мышэнка, 31, По, 71)
„Слуцк” – „Іслач” (Менскі раён) – 0:1 (Слабашэвіч, 73)
ФК „Мінск” – „Нёман” (Гародня) – 1:2 (Бахашвілі, 67; Атаменг, 48, Лягчылін, 51)
„Дынама” (Берасце) – „Гомель” – 0:0.
Такім чынам усе тры прэтэндэнты на сярэбраныя і бронзавыя медалі ў гэтым туры перамаглі. Чэмпіён БАТЭ прайграваў матч, але ў канцоўцы ажно чатыры разы тарпедаваў „Прамень”.
Верхняя частка турнірнай табліцы перад апошнім турам:
1. БАТЭ – 72 ачкоў
2. „Шахцёр” – 61
3. „Дынама” Менск – 60
4. ФК „Віцебск” – 59.
Беларускае Радыё Рацыя