5-я вікторыя менскага „Дынама” запар!



5-й запар вікторыі дасягнула менскае „Дынама” у розыгрышы Кантынентальнай Хакейнай Лігі. Чарговы матч беларуская каманда правяла ў расейскім Екацерынбургу, дзе ўзяла верх над мясцовым „Аўтамабілістам” – 3:2.

Цягам сустрэчы дынамаўцы саступалі суперніку 0:1, але выявілі волю да перамогогі. На 29-й хвіліне Арон Палушай параўняў лік, на 33-й Аляксандр Мацярухін вывеў наперад ужо гасцей. У канцоўцы „аўтамабілісты”, атрымаўшы колькасную бальшыню, знялі брамніка, але гэта не прынесла ім дывідэндаў. Перахапіўшы шайбу, капітан „бела-блакітных” Аляксандр Паўловіч трапна даслаў яе ў сетку. Гол стаўся вельмі дарэчным, паколькі гаспадары пляцоўкі паспелі яшчэ рэалізаваць „лішняга”.

Такім чынам менскае „Дынама” набрала ўжо 96 ачкоў, па-ранейшаму займае 6-е месца ў Заходняй канферэнцыі і ўпэўнена ўваходзіць у зону плэй-оф. Ад пятага месца „зубры” адстаюць на 5 ачкоў, маючы дзве гульні ў запасе.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]