7 кастрычніка „Шахцёр” згуляе таварыскі матч з „Ягелоніяй”
Год таму
Падчас міжнароднай паўзы на гульні зборнай салігорскі „Шахцёр” правядзе кароткатэрміновы вучэбна–трэніровачны збор у Беласток.
Збор працягнецца з 4 па 7 кастрычніка. У гэты перыяд гульцы „Шахцёра” будуць займацца на палях трэніровачнага цэнтра «Ягелоніі». Завершыцца збор таварыскай сустрэчай з гэтым клубам, якая пройдзе 7 кастрычніка на «Гарадскім стадыёне» Беластока.
Пачатак матчу – 11:00 па беларускім часе.
Прэс-служба ФК „Шахцёр”