7 тур: змена лідара футбольнага чэмпіянату



7-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі прынёс змену лідара – ім стала берасцейскае „Дынама”.

Салігорскі „Шахцёр” меў магчымасць у нядзелю вярнуць сабе першы радок турнірнай табліцы, аднак саступіў у Віцебску мясцоваму аднайменнаму клубу – 0:1. Адзіны мяч у сустрэчы забіў на 18-й хвіліне украінскі легіянер Алег Карамушка.

Барысаўскі БАТЭ вярнуўся ў групу лідараў, мінімальна адолеўшы на сваёй арэне менскае „Тарпеда” – 1:0. Гол на рахунку сербскага форварда Бояна Дубаіча, які вызначаўся ў кампенсаваны час першага тайма.

Яшчэ ў адным матчы нядзелі менскае „Дынама” на сваім полі перамагло 3:1 ФК „Гомель”.

Верхняя частка турнірнай табліцы пасля 7 тураў выглядае так:

1. Дынама (Берасце) – 17 ачкоў

2. БАТЭ – 15

3. „Шахцёр” – 15

4. „Іслач” – 15

5. „Тарпеда” (Жодзіна) – 14

6. „Нёман” – 13

7. „Дынама” (Менск) – 13

Беларускае Радыё Рацыя