73-гадовы Ісак Хаік – старэйшы ў свеце прафесійны футбаліст



Ізраільскі брамнік Ісак Хаік з клуба ніжэйшай лігі „Іроні Ор-Іягуда” унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як найстарэйшы футбаліст, які згуляў у афіцыйным матчы прафесійных клубаў. Яму 73 гады, паведамляе BBC.

5 красавіка, увечары, Ісак Хаік правёў усе 90 хвілін матчу на полі. Цырымонія ўручэння футбалісту сертыфіката Кнігі рэкордаў Гінеса адбылася на стадыёне адразу пасля заканчэння матчу.

Нягледзячы на ўзрост, галкіпер адзначыў, што гатовы і далей гуляць за сваю каманду. На наступным тыдні ён будзе святкаваць свой 74-ы дзень нараджэння.

Гэты тытул Хаік пераняў у футбаліста з Уругвая Роберта Кармона, які ў 2015 годзе выйшаў на поле ва ўзросце 53 гадоў.

zviazda.by