8-я вікторыя „зуброў” запар



Хакейнае менскае „Дынама” працягвае перапісваць клубны рэкорд у КХЛ. 27 снежня „зубры” дамагліся 8-й вікторыі запар (!). Але паядынак на родным лёдзе з рыжскім „Дынамам” склаўся вельмі няпроста. Ужо на 4-й хвіліне госці выйшлі наперад. Толькі на 44-й Шарль Лінгле параўняў лік. Да канца асноўнага часу больш каманды не забівалі. А ў авертайме перамогу бела-блакітным прынёс дакладны кідок канадскага легіянера Пола Шчахуры2:1 на карысць менскага „Дынама”.

На сустрэчы прысутнічала ажно 15 тысяч гледачоў.

Пасля 38 гульняў „зубры” набралі 68 ачкоў і трывала займаюць 4-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Беларускае Радыё Рацыя