Алег Кубараў прызначаны галоўным трэнерам ФК „Рыга”



Беларускі спецыяліст Алег Кубараў прызначаны галоўным трэнерам футбольнага клуба „Рыга”, які цяпер з’яўляецца чэмпіёнам Латвіі. Кантракт разлічаны да канца сезона.

Алег Кубараў пачаў трэнерскую кар’еру ў 2003 годзе ў менскім „Лакаматыве”. У 2013-м спецыяліст прыехаў у Латвію, дзе паўгода трэніраваў юрмальскі „Спартак”. Затым працаваў з малдаўскімі клубамі „Зімбру” і „Дачыя”.

У 2016 годзе Алег Кубараў вярнуўся ў Латвію і зноў узначаліў юрмальскі „Спартак”, які прывёў да звання чэмпіёна краіны. У мінулым сезоне ён узначальваў жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ”.

Першы матч пад кіраўніцтвам новага настаўніка „Рыга” правядзе 31 сакавіка супраць „Валміеры”.

belta.by