Алег Кубараў пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК „Тарпеда-БелАЗ”
Год таму
Вядомы футбольны спецыяліст Алег Кубараў пакідае пасаду галоўнага трэнера жодзінскага клуба „Тарпеда-БелАЗ„. Супрацоўніцтва спынена па згодзе бакоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс–службе клуба.
Алег Кубараў узначаліў тарпедаўцаў у ліпені 2017 года. Пад яго кіраўніцтвам жодзінскія футбалісты двойчы запар фінішавалі на пятым месцы ў чэмпіянаце Беларусі.