Алег Кубараў стаў галоўным трэнерам „Тарпеда-БелАЗ”



Новым галоўным трэнерам футбалістаў жодзінскага „Тарпеда-БалАЗ” стаў Алег Кубараў.

Цяперашні сезон Алег Кубараў пачынаў у салігорскім „Шахцёры”, які ўзначальвае турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі пасля першага круга. Аднак настаўніку давялося пакінуць сваю пасаду пасля таго, як „Шахцёр” прайграў у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы латвійскаму „Спартаку” з Юрмалы. У Салігорску яго змяніў польскі спецыяліст Марак Зуб. У 2006-2009 гадах Алег Кубараў ужо трэніраваў жодзінскіх футбалістаў.

Да нядаўняга часу гульнёй тарпедаўцаў кіраваў Ігар Крывушэнка, які сумяшчаў работу ў нацыянальнай зборнай Беларусі. На мінулым тыдні было прынята рашэнне аб тым, што Крывушэнка пакіне аўтазаводскую дружыну і ў далейшым будзе трэніраваць толькі зборную краіны. Пасля першага круга нацыянальнага першынства футбалісты „Тарпеда-БелАЗа” займаюць 6-е месца.

belta.by