Алег Знарок можа ўзначаліць менскае „Дынама”?



Былы галоўны трэнер зборнай Расеі Алег Знарок гатовы ўзначаліць менскае „Дынама”.

Пра гэта паведамляе belarushockey.com. У сваю чаргу, прэс-служба сталічнага клуба паведаміла, што дадзеная інфармацыя не мае пад сабой ніякай падставы.

Знарок з’яўляецца трохразовым уладальнікам Кубка Гагарына (два разы з маскоўскім „Дынама” і адзін раз з пецярбургскім СКА), а таксама чэмпіёнам свету (са зборнай Расеі ў 2014 годзе) і алімпійскім чэмпіёнам (са зборнай Расеі у 2018 годзе).

„Зубры” няўдала стартавалі ў сезоне 2018/2019. Каманда пад кіраўніцтвам Гордзі Дуайера набрала толькі 2 ачкі ў шасці гульнях і займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.

Прэс-аташэ менскага „Дынама” Раман Стронгін назваў інфармацыйным укідам інфармацыю пра тое, што каманду можа ўзначаліць Алег Знарок.

„Гэта не інсайд, а проста інфармацыйны ўкід, які не адпавядае рэчаіснасці,” – напісаў прадстаўнік прэсслужбы на клубным форуме.

pressball.by