Беларуска заваявала золата ЧЕ па веславанні на байдарках і каноэ ў Бялградзе



Беларуска Алена Наздрова заваявала золата на чэмпіянаце Еўропе па веславанні на байдарках і каноэ ў Бялградзе.

У фінальным заездзе каноэ-адзіночкі на 500 м беларуска ўпэўнена лідзіравала на працягу ўсёй дыстанцыі – 2 мінуты 03,53 секунды. Наздрова апярэдзіла расейку Ксенію Курач, якая заняла другое месца, і Людмілу Лузан з Украіны, якая фінашавала трэцяй.

Яшчэ адзін медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла жаночая байдарка-чацвёрка ў складзе Аліны Світа, Надзеі Ляпешка, Марыны Літвінчук і Вольгі Худзенка. Яны заваявалі сярэбраную ўзнагароду на дыстанцыі 500 м, уступіўшы толькі моцнаму квартэту з Венгрыі Анне Караш, Эрыцы Медведцкі, Дануце Козак і Доры Бодані ўсяго 1,134 секунды.

На кантынентальным форуме весляроў у першы дзень фіналаў беларусы ўступілі ў васьмі відах праграмы. Алег Юрэня ў байдарках-адзіночках на 1000 м заняў шостае месца, у гэтым жа відзе ў жанчын Карына Бандарэнка таксама стала шостай. Нядрэнны заезд правялі ў каноэ-чацвёрцы беларусы Максім Крысько, Мікіта Мергур’еў, Дзмітрый Лапата, Дзяніс Махлай: доўгі час яны лідзіравалі на дыстанцыі 500 м, але на фінішы ўступілі сапернікам з Расіі, Украіны і Польшчы.

Чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ з’яўляецца адборачным да II Еўрапейскіх гульняў у Менску, якія адбудуцца ў 2019 годзе.

belta.by