Алімпійскі агонь у Токіа будзе запалены 11 сакавіка 2020 года



Гэта дата гадавіны землятрусу 2011-га года. Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў правесці працэдуру менавіта ў гэты дзень. «МАК прыняў прапанову японскага боку. Мы ўзялі на сябе абавязацельства дапамагаць у аднаўленні пацярпелых тэрыторый дзе толькі магчыма», — заявіў прэзідэнт МАК Томас Бах.

 

Фукусіма аказалася адной з трох прэфектур, разам з Іватэ і Міягі, якія найбольш пацярпелі ад самага магутнага за ўсю гісторыю Японіі землятрусу і цунамі, якое рушыла за ім. Падземныя штуршкі справакавалі буйную радыяцыйную аварыю на АЭС «Фукусіма-1». У выніку прыроднага катаклізму загінулі 16 тысяч чалавек.

Эстафета алімпійскага агню прадоўжыцца больш за чатыры месяцы. 24 ліпеня 2020 года, у дзень цырымоніі адкрыцця Гульняў, факел будзе дастаўлены на нацыянальны стадыён Токіа. Згодна з рэгламентам МАК працягласць эстафеты алімпійскага агню не павінна перавышаць 100 сутак. Для арганізатараў Токіа-2020 было вырашана зрабіць выключэнне.

zviazda.by