Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір змяніў імідж (фота)
Вядомы беларускі фрыстайліст распавёў, чаму ён адпусціў бараду.
“Некалькі дзён не пагаліўся, а затым ужо і шкада было нешта змяняць, — прызнаўся алімпійскі чэмпіён Сочы-2014. – З кожным днём барада ўсё большая і большая… А нядаўна я пачуў, што зараз наогул барада ў модзе. Таму няхай будзе. Трэба ж раз-пораз імідж змяняць”.
Па словах спартоўца, зараз ён прапускаў і чэмпіянат свету, і апошнія этапы Кубка свету, бо яшчэ як след не аднавіўся пасля траўмаў.
“У гэтым сезоне ўжо наўрад ці буду выступаць на спаборніцтвах, – дадаў Антон Кушнір. Разумею, што на этапе Кубка свету, які ў хуткім часе пройдзе ў Менску, заўзятары захочуць убачыць і маё выступленне, але нічога абяцаць не хачу. Як урачы скажуць, так і будзе”.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара