Аліна Нікіценка заваявала бронзу ў кіданні дыска



Аліна Нікіценка заваявала бронзу юніёрскага ЧЕ па лёгкай атлетыцы

Беларуская спартоўка Аліна Нікіценка выйграла бронзу юніёрскага чэмпіянату Еўропы ў кіданні дыска, які праходзіць у Эстоніі. У сваёй лепшай спробе беларуская кідальніца дыска адправіла снарад на 55 м 4 см. Перамагла ў дадзеным відзе праграмы Віялета Ігнацьева, якая выступае пад нейтральным сцягам. Серебряная ўзнагарода на рахунку Аліда ван Даален з Нідэрландаў.

Беларускія баскетбалісткі пацярпелі трэцюю паразу ў Кубку выкліку

Баскетбалісткі моладзевай зборнай Беларусі (U-20) зведалі трэцюю паразу запар у розыгрышы Кубка выкліку, які праходзіць у турэцкім горадзе Конья. У паядынку трэцяга тура папярэдняй групы С беларускі ўступілі турэцкай камандзе з лікам 59:83 (10:23, 21:27, 13:12, 15:21). У першай сустрэчы падапечныя Надзеі Камянец прайгралі польскай зборнай (53:71), а затым саступілі расейскім аднагодкам (60:88).

Максім Скавыш прызнаны лепшым гульцом чэрвеня, Віталь Жукоўскі – лепшы трэнер

Максім Скавыш прызнаны найлепшым гульцом футбольнага чэмпіянату Беларусі ў чэрвені. Такі вынік апытання асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”. У чэрвені 31-гадовы нападнік барысаўскага БАТЭ правёў тры матчы, забіўшы ў іх тры галы. Найлепшым трэнерам чэрвеня стаў настаўнік БАТЭ Віталь Жукоўскі. Яго падапечныя тройчы перамаглі ў трох матчах з агульным лікам 8:0.

Беларуская тэнісістка Юлія Гатоўка не выйшла ў фінал турніру ў Нур-Султане

Беларуская тэнісістка Юлія Гатоўка (262-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла прабіцца ў фінал турніру ў казахстанскім Нур-Султане. Сёння ў паўфінальным паядынку беларуска саступіла ў дзвюх партыях грузінскай тэнісістцы Марыям Балквадзе (195) – 4:6, 4:6.

„Мілан” абвясціў аб пераходзе Аліўе Жыру з „Чэлсі”

„Мілан” абвясціў аб пераходзе ў каманду нападніка „Чэлсі” Аліўе Жыру. Сума трансферу і тэрмін кантракта з 34-гадовым французам не паведамляюцца. Футбаліст будзе выступаць за „Расанеры” пад нумарам „9”. Жыру выступаў за „Чэлсі” са студзеня 2018 года. У сезоне-2020/21 форвард правёў за „сініх” 31 матч і забіў 11 галоў. Партал Transfermarkt.com ацэньвае кошт гульца на 4 мільёны еўра.

Беларускае Радыё Рацыя