Аліна Пільчук стала 16-й у суперспрынце юніёрскага ЧС у „Раўбічах”



Беларуская спартоўка Аліна Пільчук стала 16-й у суперспрынце чэмпіянату свету па летнім біятлоне сярод юніёраў, які праходзіць у „Раўбічах”. Беларуска адстала ад лідара гонкі расейкі Валерыі Васняцовай больш, чым на хвіліну. Сярэбраную ўзнагароду заваявала кітаянка Юаньмэн Чу, ёй не хапіла 7,5 сек. да першага месца. Бронзавы медаль на рахунку ўкраінкі Ганны Крыванос.

Беларус Мікіта Лабастаў заваяваў залаты медаль у суперспрынце у мужчын. На другой пазіцыі размясціўся атлет з Чэхіі Віцеслав Хорніг, прайграўшы лідару гонкі 3,6 сек. Бронзавы медаль заваяваў расеец Ігар Маліноўскі.

Форвард „Вашынгтона” і зборнай Расеі Яўген Кузняцоў дыскваліфікаваны на 4 гады

Нападнік зборнай Расеі Яўген Кузняцоў дыскваліфікаваны за парушэнне антыдопінгавых правілаў. У допінг-спробе хакеіста „Вашынгтона” знайшлі какаін. Расеец адхілены на чатыры гады – да 12 чэрвеня 2023 года. Кузняцоў адмовіўся ад выкрыцця пробы „В”. Станоўчы допінг-тэст быў узяты 26 траўня 2019 года падчас чэмпіянату свету.

СКА прайграў „Матору” з розніцай у 8 мячоў на старце „Кубка Дняпра”

У стартавым матчы перадсезоннай „Кубка Дняпра” менскі СКА саступіў запарожскаму „Матору” – 26:34. Лепшым снайперам ў складзе абедзвюх каманд з сямю мячамі стаў Мікалай Алёхін. У запарожцаў больш за ўсё мячоў закінуў распасоўнік Барыс Пухоўскі – шэсць. Яшчэ адзін беларус Максім Бабічаў вызначыўся двойчы, як і экс-вайсковец Уладзіслаў Данцаў. Наперадзе ў менчукоў паядынкі з „Віслай” і „Хапаэлем”, – адзначае афіцыйны сайт СКА.

Як Каравай, Беларускае Радыё Рацыя