Аліна Талай – 6-е месца на чэмпіянаце свету



У Лондане завяршаецца чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. У перадапошні дзень спабору беларуска Аліна Талай заняла 6-е месца ў бар’ерным бегу на 100 метраў. Наша спрынтарка заслугоўвае добрых слоў, паколькі ажно тройчы – два разы ў кваліфікацыі і ўжо ў фінальным забегу – паляпшала асабісты рэкорд сезона, але хуткасці ў гэтым відзе зараз проста фенаменальныя. Паўтарыць бронзавае дасягненне мінулага чэмпіянату нараджэнцы Воршы не ўдалося. З вынікам 12, 81 секунды Талай размясцілася на 6-ым радку выніковага пратаколу. За што атрымае свае прызавыя – 6 тысяч даляраў. 

Пераможцай у гэтай дысцыпліне стала галоўная фаварытка – аўстралійка Сайлі Пірсан (12, 59 сек.), сярэбраны медаль здабыла амерыканка Доўн Харпер Нельсан (12, 63), бронза ў прадстаўніцы Нямеччыны Памелы Дуткевіч (12, 72).

 Такім чынам беларуская лёгкаатлетычная дружына застаецца на лонданскім першынстве без узнагародаў.