Аліна Талай апярэдзіла Юлію Несцярэнку



На чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў Магілёве ў фінале бегу на 60 метраў 25-гадовая Аліна Талай ўпэўнена перамагла, прабегшы дыстанцыю за 7,31 секунды. Ззаду засталіся алімпійская чэмпіёнка Афін-2004 35-гадовая Юлія Несцярэнка – 7,38 і ўдзельніца чэмпіянатаў свету і Еўропы 26-гадовая Кацярына Ганчар – 7,42. У штурханні ядра перамог вопытны Павел Лыжын, якому ўдаўся штуршок за 20 метраў – 20,03. У жанчын першынствавала з лепшым вынікам сезона ў Еўропе Юлія Леанцюк – 19 метраў. Патройным далей за ўсіх скокнуў Дзмітрый Платніцкі – 16,65 м. У жанчын зноў паляцела за 14 метраў Наталля Вяткіна – 14,09 метраў.

Беларускае Радыё Рацыя