Аліна Талай – чэмпіёнка Еўропы!



На чэмпіянаце Еўропы ў залях, які пачаўся ў Празе, беларуска Аліна Талай стала чэмпіёнкай кантыненту ў бар’ерным бегу на 60 метраў. Больш таго, пры тым Талай паказала лепшы вынік сезону ў свеце, а таксама ўсталявала новы нацыянальны рэкорд – 7,85 сек. Ранейшае дасягненне належала Лідзіі Юрковай – 7,86 і трымалася ажно чвэрць стагоддзя.

Прадстаўніца Беларусі Яна Максімава заняла высокае 4-е месца ў пяцібор’і. Перамагла ў гэтай дысцыпліне брытанка Катарына Джонсан-Томпсан, якая набрала роўна 5000 ачкоў. Максімава сабрала „ураджай” з 4628 пунктаў.

Аляксандр Ліннік пабіў свой жа нацыянальны рэкорд у паўфінале бегу на 400 метраў. Новае дасягненне краіны зараз роўнае 46,78 секунды. Праўда гэтага часу было недастаткова для выхаду ў фінальны забег.

Беларускае Радыё Рацыя