Аліна Талай заняла другое месца на этапе „Брыльянтавай лігі” ў Осла



Аліна Талай заняла другое месца ў бегу на 100 м з бар’ерамі на пятым этапе „Брыльянтавай лігі” ў нарвежскім Осла.

Беларуска справілася ў спрынце з бар’ерамі і паказала рэзультат 12,63 сек. Лепш за Аліну Талай забег правяла Даніэль Уільямс з Ямайкі, якая паказала свой лепшы час у сезоне – 12,60 сек. Бронзавым прызёрам стала Куін Харысан з ЗША – 12,71.

„Каленам закранула два бар’еры і крыху страціла ў скорасці, заняўшы другое месца, хоць, улічваючы добрую форму, разлічвала на перамогу. Пастараюся паспяхова выступіць у Стакгольме, дзе пройдзе наступны этап турніру”, – адзначыла Аліна Талай.

У сектары для скачкоў у вышыню не змог падняцца на п’едэстал гонару этапу „Брыльянтавай лігі” беларус Дзмітрый Набокаў, які справіўся са стартавымі 2 м 20 см, але не пераадолеў планку на вышыні 2 м 25 см і заняў шостае месца. Перамог у гэтым відзе Мутаз Эса Баршым з Катара – 2 м 36 см.

Шосты этап „Брыльянтавай лігі” пройдзе 10 чэрвеня ў Стакгольме.

belta.by