Аляксандр Філіпавіч перайшоў з БАТЭ ў бялградскі „Партызан”



Сербскі абаронца Аляксандр Філіпавіч (1994) афіцыйна перайшоў з БАТЭ ў бялградскі „Партызан”. Гулец падпісаў з клубам трохгадовы кантракт, паведамляе прэс-служба „Партызана”. Філіпавіч выступаў за БАТЭ з сезона 2018 года. У вышэйшай лізе серб правёў 118 матчаў, забіў 6 мячоў і аддаў дзевяць выніковых перадач.

Арына Сабаленка апусцілася на шостае месца ў рэйтынгу ВТА

Жаночая тэнісная Асацыяцыя апублікавала абноўленую версію рэйтынгу тэнісістак у адзіночным разрадзе. Беларуска Арына Сабаленка апусцілася на шостае месца. Пешая пазіцыя па-ранейшаму ў Ігі Свёнтэк з Польшчы, другое месца ў эстонкі Анет Кантавейт, на трэцюю пазіцыю ўзнялася Онс Жабер з Туніса.

Ілля Івашка абыграў Эміля Руўсувуоры і выйшаў у другі круг турніру АТП-250 на Мальёрцы

Беларус Ілля Івашка (40 АТП) прабіўся ў другі круг турніру АТП-250 на Мальёрцы. У матчы 1/16 фіналу ён абыграла фіна Эміля Руўсувуоры (48) — 6:4, 6:1. Наступным сапернікам Івашкі стане грэк Стэфанас Цыцыпас (6). Другі сеяны на турніры першы круг прапускаў.

Арцём Каралёк прызнаны MVP „фіналу чатырох” Лігі чэмпіёнаў

Беларускі лінейны польскага „Кельце” Арцём Каралёк прызнаны MVP „фіналу чатырох” гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. У вырашальным матчы супраць „Барселоны” дзякуючы галу Каралька „Кельце” змог зраўняць лік у канцоўцы асноўнага часу, аднак каманда саступіла па пенальці. Усяго лінейны закінуў чатыры мячы. У паўфінальнай сустрэчы з венгерскім „Веспрэмам” Каралёк вызначыўся двойчы.

Анхель Ды Марыя на гэтым тыдні падпіша кантракт з „Ювентусам”

Форвард Анхель Ды Марыя падпіша кантракт з „Ювентусам”, паведамляе журналіст Фабрыцыо Рамана. Па звестках крыніцы, 34-гадовы аргентынец дасць адказ турынскаму клубу на гэтым тыдні. Гулец падпіша аднагадовы кантракт. Ды Марыя выступаў за „ПСЖ” з лета 2015 года. Аргентынец гэтым летам пакінуў клуб у якасці найлепшага асістэнта ў гісторыі клуба. У мінулым сезоне Ды Марыя правёў 31 матч за „ПСЖ”, у якіх забіў 5 галоў і зрабіў 9 дзейсных перадач.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]