Аляксандр Мартыновіч пакідае „Краснадар”



Беларускі абаронца Аляксандр Мартыновіч, які доўгі час насіў капітанскую павязку ў „Краснадары”, пакідае гэты клуб. 21 траўня ён правядзе апошнюю гульню за „чорна-зялёных”. Апроч яго, таксама апошнія матчы за клуб згуляюць Юры Газінскі і Яўген Гарадоў, пра што інфармуе прэс-служба краснадарцаў. Мартыновіч выступаў за „Краснадар” з 2010 года.

Моладзевая зборная Беларусі правядзе ў Арменіі дамашнія матчы кваліфікацыі да ЧЕ-2023

Моладзевая зборная Беларусі правядзе дамашнія матчы групавога этапа кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-2022 супраць Кіпра (1 чэрвеня) і Партугаліі (4 чэрвеня) у сталіцы Арменіі Ерэване. Пасля гэтага „маладзёжка” адправіцца на гасцявы матч адбору супраць Ісландыі 8 чэрвеня. Па рашэнні УЕФА беларускія клубы і зборныя праводзяць свае хатнія матчы ў турнірах пад эгідай арганізацыі на нейтральных палях і без гледачоў. Гэтае рашэнне звязана з удзелам Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расеі ў адносінах да Украіны.

У пятніцу ў Шчучыне адбудзецца розыгрыш Суперкубка Беларусі па пляжным футболе

Прадстаўнікі пляжнага футбола адкрываюць сезон. 20 траўня пройдзе матч за Суперкубак. У Шчучыне за трафей пазмагаюцца дзве найлепшыя каманды мінулага сезона: ПФК „ЦАР” (Магілёў) і ПФК „Шчучын”. Пачатак матча ў 18.20.

Упершыню за апошнія 11 гадоў Лігу Еўропы выйграла не іспанская ці англійская каманда

Упершыню з сезона-2010/11 Лігу Еўропы выйграла каманда не з Іспаніі ці Англіі. „Айнтрахт” — першы з 1997 года прадстаўнік бундэслігі, якому ўдалося выйграць Кубак УЕФА/Лігу Еўропы УЕФА. „Айнтрахт” у гэтай Лізе Еўропы не прайграў ніводнага матча. Гэта трэцяя каманда, якой удалося прайсці турнір без паразаў пасля „Чэлсі” ў сезоне-2018/19 і „Вільярэала” ў мінулым сезоне.

„Ліверпуль” правядзе чэмпіёнскі парад незалежна ад вынікаў АПЛ і ЛЧ

Мэр Ліверпуля Джоан Андэрсан прапанавала клубу правесці чэмпіёнскі парад у сувязі з перамогамі ў Кубку лігі і Кубку Англіі, і гэтая прапанова была прынята. Мерапрыемства адбудзецца 29 траўня – на наступны дзень пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе „Ліверпуль” згуляе з „Рэалам”. Парад адбудзецца незалежна ад вынікаў фіналу Лігі чэмпіёнаў, а таксама ад вынікаў апошняга тура АПЛ. Перад заключным матчам чэмпіянату „Ліверпуль” адстае ад „Манчэстэр Сіці” на адно ачко.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]