Аляксандра Сасновіч не выйшла ў 2-і круг тэніснага турніру ў Рыме
Год таму
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (32-і нумар сусветнага рэйтынгу) прайграла на старце турніру ў Рыме.
У паядынку 1/32 фіналу Аляксандра Сасновіч уступіла славачцы Дамініцы Цыбулкавай (33) e двух сэтах – 2:6, 3:6. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 30 хвілін.
Пазней Вікторыя Азаранка (51) сустрэнецца з кітайскай тэнісісткай Чжэн Шуай (48).
Саперніцай Арыны Сабаленка (10) будзе францужанка Алізэ Карнэ (53).
Турнір на грунтавых кортах італьянскай сталіцы завершыцца 19 траўня.