Аляксандра Сасновіч пакідае Індыян-Уэлс



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не здолела выйсці ў 1/8 фіналу турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. Беларуска, якая займае 49-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася з другой ракеткай планеты Каралін Вазняцкі з Даніі і павяла ў першым сэце 4:1 ажно з трыма брэйкамі! Аднак затым Аляксандра страціла гульнявы рытм, дапусціла процьму нязмушаных памылак і суперніца, выйграўшы 5 геймаў запар, перамагла ў першай партыі – 6:4. Другі сэт Сасновіч выйграла з лікам 6:2. Вырашальная партыя атрымалася ўпартай, але ў выніку поспех быў усё ж на баку Вазняцкі – 6:3.

Такім чынам беларускіх прадстаўніц у адзіночным разрадзе прадстаўнічага турніру ў Каліфорніі ўжо не засталося.

Беларускае Радыё Рацыя