Аляксандра Сасновіч перамагла чэмпіёнку US Open
Беларуска Аляксандра Сасновіч (на сёння 100-я ракетка свету) перамагла чэмпіёнку US Open Эму Радукану (22-і нумар сусветнага рэйтынгу) з Вялікабрытаніі. Іх сустрэча прайшла на прэстыжным турніры ў Індыян-Уэлсе на стадыі 1/32-й фіналу. Сасновіч досыць упэўнена перамагла ў дзвюх партыях – 6:2, 6:4.
У наступным раўндзе Аляксандра Сасновіч згуляе з тытулаванай румынкай Сімонай Халеп.
Беларускае Радыё Рацыя
