Аляксандра Сасновіч перамагла на старце Кубка Крамля па тэнісе



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (31-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова стартавала ў розыгрышы Кубка Крамля ў Маскве.

15 кастрычніка ў першым раўндзе беларуска перайграла ў двух сэтах румынку Міхаэлу Бузарнеску (25-ы нумар рэйтынгу WTA) – 6:3, 6:4. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе 10-я ракетка планеты галандская тэнісістка Кікі Бертэнс.

zviazda.by