Аляксандра Сасновіч перамагла 10-ю ракетку свету



На турніры Кубак Крамля беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (31-ы нумар WTA) адолела ў матчы 1/8-й фіналу намнога больш рэйтынгавую суперніцу – галяндку Кікі Бертэнс (10-я ракетка свету). Сасновіч была мацнейшай у трох партыях – 6:3, 4:6, 6:3. У чвэрцьфінале Сасновіч пазмагаецца з брытанкай Ёханай Контай (44-й ракеткай свету), якая перамагла на стадыі 1/8-й прадстаўніцу Аўстраліі Дар’ю Гаўрылаву (38-ы нумар рэйтынгу).

Беларускае Радыё Рацыя