Аляксандра Сасновіч прайграла фінал у Брысбене



Аляксандра Сасновіч прайграла фінал тэніснага турніру ў аўстралійскім Брысбене. Змучаная амаль бесперапыннымі матчамі і траўмамі беларуска саступіла ўкраінскай тэнісістцы Эліне Світолінай. Роўнага змагання не атрымалася, Світоліна перамагла ў двух сетах – 6:2, 6:1.

Гэта ўжо 10-ы тытул украінкі ў кар’еры, якая неўзабаве стане 4-й ракеткай свету. Сасновіч жа дамаглася ў Брысбене найвышэйшага індывідуальнага дасягнення для сябе. Напомнім, што беларуска пакуль 88-я ў сусветным жаночым рэйтынгу, а да фіналу дайшла з кваліфікацыі. Далей Аляксандра будзе рыхтавацца да акрытага чэмпіянату Аўстраліі.

Беларускае Радыё Рацыя