Аляксандра Сасновіч прайграла першы матч Кубку Федэрацыі



11 лістапада ў Менску пачалася фінальная сустрэча жаночага фіналу тэніснага Кубку федэрацыі паміж дружынамі Беларусі і ЗША. У першым паядынку на корт выйшлі Аляксандра Сасновіч (87-я ракетка свету) і Кока Вандэвеге (12-ы нумар).

Амерыканка ў самым дэбюце зрабіла брэйк, пасля гэтага суперніцы бралі свае падачы. У выніку 6:4 у першым сеце на карысць больш рэйтынгавай Вандэвеге.

У другой партыі Сасновіч змагалася як магла. Лік быў 4:4, пасля чаго Вандэвеге ўдалося ўзяць падачу беларускі і давесці сваю перавагу да перамогі. Амерыканка выйграла з першага ж матч-болу.

Беларускае Радыё Рацыя