Аляксандра Сасновіч прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Мельбурне
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч саступіла ў фінале турніру ў Мельбурне амерыканцы Амандзе Анісімавай якая мае 78 месца ў рэйтынгу WTA. Паядынак доўжыўся больш за дзве гадзіны.

Першы сэт Сасновіч саступіла з лікам 5:7, другі выйграла 6:1, але ў трэцім амерыканка зноў апынулася мацнейшай 4:6. Тым не менш гэты вынік дазволіць Сасновіч прыкметна палепшыць яе становішча ў рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі – ён павінен абнавіцца заўтра.
Пакуль яна знаходзіцца на 107-й пазіцыі.
