Аляксандра Сасновіч прайграла Вінус Уільямс на старце турніру ў Бірмінгеме



Амерыканка Венус Уільямс у матчы першага круга турніру ў Бірмінгеме абыграла беларуску Аляксандру Сасновіч (6: 3, 6: 4).

Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 26 хвілін.

Беларускі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка прымуць удзел у турніры серыі „Прэм’ер” у амерыканскім Сан-Хасэ. Турнір будзе праводзіцца на сінтэтычным хардзе з 29 ліпеня па 4 жніўня.

* * * 

Цэнтравая баскетбольнай зборнай Беларусі Алена Леўчанка не зможа дапамагчы камандзе на маючым адбыцца чэмпіянаце Еўропы. Адна з вядучых беларускіх баскетбалістак не змагла канчаткова аднавіцца пасля траўмы. Напярэдадні да зборнай Беларусі далучылася натуралізаваная амерыканская распасоўніца Алекс Бэнтлі, якая выступала ў складзе „Атланты Дрым” у матчах жаночай НБА. Разам з партнёркамі па беларускай камандзе Алекс Бэнтлі адправіцца ў Венгрыю, дзе 21 і 22 чэрвеня адбудуцца два кантрольныя паядынкі са зборнай гэтай краіны.

* * * 

Беларускі абаронца Данііл Бокун падпісаў гадавы двухбаковы кантракт з хакейным клубам „Дынама-Мінск”. Мінулы сезон Данііл Бокун пачынаў у складзе салігорскага „Шахцёра”, а затым перабраўся ў менскае „Дынама”. У 18 матчах за „зуброў” на яго рахунку дзейсная перадача, 6 хвілін штрафу пры паказчыку карыснасці „-7”.

* * * 

У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскі БАТЭ ў выпадку поспеху ў супрацьстаянні ў рамках 1-га круга кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з польскім „Пястам” у другім раўндзе згуляе з пераможцам пары „Лінфілд” (Паўночная Ірландыя) – „Русенборг” (Нарвегія). Няўдачнік беларуска-польскага супрацьстаяння будзе гуляць у кваліфікацыі Лігі Еўропы з тым, хто прайграе ў пары „Рыга” (Латвія) – „Дандолк” (Ірландыя).

* * * 

У матчы групавога этапу чэмпіянату свету па футболе сярод жаночых каманд зборная Італіі саступіла камандзе Бразіліі – 0: 1. Аўтарам адзінага мяча сустрэчы стала Марта, якая рэалізавала пенальці на 74-й хвіліне сустрэчы. Гэты мяч стаў для Марты 17-м на мундыялях. Такім чынам, 33-гадовая бразільянка стала найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету, абыйшоўшы ў спісе былога нападніка зборнай Германіі Міраслава Клазэ, на рахунку якога 16 галоў на чэмпіянатах свету.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фото: Reuters