Аляксандра Сасновіч у фінале брысбенскага турніру!



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (88-я ракетка свету) здолела з кваліфікацыі дайсці ажно да фіналу турніру ў аўстралійскім Брысбене.

У паўфінале Сасновіч зламала супраціў латышскай суперніцы Анастасіі Севаставай, 16-й ракеткі планеты. Аляксандра выйграла першы сет на тай-брэку 7:6 (7:3). У другой партыі перавага таксама была на баку беларускі – 6:4

Гэта пакуль найвышэйшае індывідуальнае дасягненне беларускай тэнісісткі ў кар’еры. У фінале Аляксандра Сасновіч пазмагаецца за першы ў жыцці тытул. Яе суперніцай стане пераможца пары Эліна Світоліна (Украіна, 6-я ракетка свету) – Караліна Плішкава (Чэхія, 4-я).

Беларускае Радыё Рацыя