Аляксандра Сасновіч удала стартавала ў Дубаі



Аляксандра Сасновіч (33-я ракетка свету) удала стартавала ў адзіночным разрадзе на турніры ў Дубаі з прызавым фондам каля 2,5 мільёнаў даляраў. У матчы стартавага круга (1/32 фінала) беларуска абыграла ў трох партыях расейку Кацярыну Макараву (66-ы нумар рэйтынгу) — 0:6, 7:5, 6:4.

У другім крузе Сасновіч сустрэнецца з прадстаўніцай Тайваню Се Шувэй (31-й ракеткай свету), якая выбіла з розыгрышу пасеяную пад 10-м нумарам украінку Эліну Світоліну— 6:4, 6:2. Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]