Аляксандра Сасновіч выйграла ў 4-й ракеткі свету



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Брысбене.

У 1/8-й фіналу Сасновіч (на сёння 30-я ракетка свету) перамагла 4-ю ракетку свету ўкраінку Эліну Світоліну. Матч доўжыўся тры партыі – 6:4, 0:6, 6:3. Сасновіч дапусціла больш нязмушаных памылак, але больш актыўна атакавала. Тым самым Аляксандра ўзяла рэванш у Світолінай – прыгадаем, што летась на гэтым жа турніры тэнісісткі гулялі ў фінале. Тады верх узяла Світоліна.

Сасновіч бароніць леташнія рэйтынгавыя ачкі. У чвэрцьфінале ў яе будзе таксама няпростая суперніца – харватка Дона Векіч (34-й ракеткай свету).

Беларускае Радыё Рацыя