Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Швайцарыі



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду на турніры ў швайцарскім Біле (прызавы фонд – 226 тыс. еўра).

11 красавіка ў паядынку першага круга Сасновіч, якая займае 108-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла францужанку Палін Парменцье, у якой 64-я пазіцыя ў рэйтынгу – 3:6, 6:2, 6:3. Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку гэтых спаборніцтваў праз кваліфікацыйны этап.

На турніры ў турэцкім Стамбуле (прызавы фонд – 60 тыс. еўра) беларуска Вера Лапко (264-ы нумар рэйтынгу WTA) перамагла ў першым крузе славацкую тэнісістку Вікторыю Кузмаву (169) – 6:2, 6:3.

Для беларускіх тэнісістак гэтыя турніры з’яўляюцца праверкай сіл перад паўфінальным матчам Кубка Федэрацыі, які пройдзе 22-23 красавіка ў Менску.

belta.by