Аляксандра Сасновіч выйшла ў чацвёрты круг „Ралан Гарос”



Беларуска Аляксандра Сасновіч стала ўдзельніцай чацвёртага раунда жаночага адзіночнага разраду другога ў сезоне турніру „Вялікага шлема” — „Ралан Гарос”. У трэцім крузе спаборніцтваў яна ў двух сэтах нанесла паразу нямецкай тэнісістцы Анжаліцы Кербер — 6:4, 7:6 (7:5). За права выйсці ў чвэрцьфінал Сасновіч паспрачаецца з Марцінай Трэвізан з Італіі (59).

Крысціна Дзмітрук (712-ы нумар рэйтынгу АТП) выйшла ў паўфінал турніру ў Тбілісі. У матчы 1/4 фіналу беларуска разграміла прадстаўніцу Казахстана Гозаль Айнітадзінаву — 6:1, 6:1.

А вось Вера Лапко (359 ВТА) выбыла ў чвэрцьфінале гэтага ж турніру ў Тбілісі. Беларуска ўступіла прадстаўніцы Вялікабрытаніі Ганне Броган — 3:6, 4:6.

Зборныя Расеі і Беларусі па хакеі не будуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету-2023

Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) на афіцыйным сайце пацвердзіла, што зборныя Расеі і Беларусі не выступяць на чэмпіянаце свету-2023. Акрамя таго, расейцаў і беларусаў могуць адправіць у другі дывізіён чэмпіянату свету. Такі варыянт абмяркоўваўся на кангрэсе ІІХФ. Раней стала вядома, што Міжнародная федэрацыя хакея на кангрэсе ІІХФ зацвердзіла Латвію і Фінляндыю ў якасці месца правядзення чэмпіянату свету 2023 года. Сумесная заяўка Федэрацыі хакея Латвіі і Фінскага хакейнага саюза была адзінай. Першапачаткова турнір павінен быў прайсці ў Санкт-Пецярбургу.

„Вест Хэм” аб’явіў аб сыходзе Андрэя Ярмоленкі

Форвард „Вест Хэма” Андрэй Ярмоленка пакіне каманду, паведамляе афіцыйны сайт клуба. Лонданскі клуб не стаў працягваць кантракт з 32-гадовым украінцам, пагадненне з якім заканчваецца 30 чэрвеня 2022 года. Ярмоленка выступаў за „Вест Хэм” з лета 2018 года. У мінулым сезоне форвард правёў 34 матчы, у якіх забіў 4 галы і зрабіў 4 выніковыя перадачы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]