Аляксандр Ермаковіч працягне кар’еру ў „Краснадары”



Беларускі трэнер ЦСКА Аляксандр Ермаковіч бліжэйшым часам пакіне маскоўскі ЦСКА і пяройдзе ў „Краснадар”.

6 красавіка краснадарцаў узначаліў Віктар Ганчарэнка, які да гэтага на працягу больш чым чатырох гадоў кіраваў армейцамі. Ганчарэнка прывёў ЦСКА да заваёвы Суперкубка Расеі і двойчы да сярэбраных медалёў РПЛ.

Зборная Беларусі апусцілася на адну пазіцыю ў рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі займае 89-е месца ў апублікаваным рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). За мінулыя два месяцы беларускія футбалісты правялі тры гульні. Згулялі ўнічыю дома з Гандурасам – 1:1, затым выйгралі ў 3 склада эстонцаў – 4:2, а потым пацярпелі разгромную паразу ад другога складу Бельгіі – 0:8, якая і ўзначальвае рэйтынг футбольных зборных.

Аляксей Шпілеўскі вядзе перамовы з „Лехам”

Польскі футбольны клуб „Лех” з Познані вядзе перамовы з галоўным трэнерам „Кайрата” Аляксеем Шпілеўскім. 6 красавіка „Лех” звольніў свайго коуча Дарыюша Журавы. Паводле інфармацыі СМІ, адным з асноўных кандыдатаў на пасаду новага трэнера клуба з’яўляецца Шпілеўскі. Кантракт беларускага спецыяліста з алмацінцамі дзейнічае да канца сезону, але ёсць магчымасць сысці раней. Сам трэнер ужо пагутарыў з „Лехам”, яму цікава працаваць у Польшчы. Таму што ён марыць працаваць у бундэслізе, якая нашмат бліжэй да польскай лігі, чым да казахстанскай прэм’ер-лігі.

Уладзімір Ігнацік выбыў у 1/8 фіналу турніру ў Спліце

Уладзімір Ігнацік (353-ты нумар рэйтынгу АТП) выбыў у 1/8 фіналу турніру ў Спліце. Беларус саступіў аргенцінцу Андрэа Каларыні (213 АТП) з лікам 6:2, 2:6, 1:6.

Казахстан выйшаў у фінал чэмпіянату Еўропы па міні-футболе

Зборная Казахстана стала чарговым удзельнікам фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па міні-футболе. У сваім чацвёртым матчы 5-й кваліфікацыйнай групы казахстанская каманда перайграла ў Будапешце зборную Венгрыі – 6:1. Такім чынам, зборная Казахстана набрала 12 ачкоў і незалежна ад вынікаў пакінутых гульняў забяспечыла сабе першае месца і выхад у фінал кантынентальнага першынства. Хто стане ўладальнікам другога пропуску будзе вядома 13 красавіка ў Менску пасля паядынку зборных Беларусі і Венгрыі, у якіх па 6 ачкоў. У першай сустрэчы гэтых каманд у Будапешце венгры выйгралі з лікам 2:1. Каб заняць другое месца падапечным Аляксандра Савінцава патрэбна толькі перамога, а супернікам дастаткова згуляць унічыю.

Беларускае Радыё Рацыя