Аляксей Протас не набраў ачкоў у перадсезонным матчы супраць „Ліхай Вэлі”



Хакеісты „Хершы” мінулай ноччу ўзялі верх над „Ліхай Вэлі” у хатнім перадсезонным матчы – 3:2.

Беларускі форвард „Хершы” Аляксей Протас гуляў у цэнтры другога звяна з Джо Сніўлі і Брэтам Лісанам і выніковымі баламі не вызначыўся, выканаўшы адзін кідок па брамцы і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці 0.

Чацвёрты этап Кубка IBU перанесены з Польшчы ў Славакію

Чацвёрты этап Кубка Міжнароднага саюза біятланістаў сезону-2021/22 перанесены з Польшчы ў Славакію, паведамляецца на сайце IBU. Даты правядзення спаборніцтваў засталіся ранейшымі – 8-9 студзеня. Пяты этап Кубка IBU таксама пройдзе ў Славакіі 12-15 студзеня як было запланавана раней. Першая гонка Кубка IBU новага сезону стартуе 25 лістапада ў шведскім Ідры.

Пераможцы „Фіналу чатырох” Кубка Беларусі па міні-футболе атрымаюць прызавыя ў крыптавалюце

Пераможцы «Фіналу чатырох” Кубка Беларусі па міні-футболе атрымаюць прызавыя ў крыптавалюце, перадае прэс-служба федэрацыі. Трэба адзначыць, што Беларуская асацыяцыя міні-футбола на 3 гады ўсталёўвае прызавы фонд для пераможцаў Кубка краіны ў крыпце.

Футбалісты зборнай Беларусі згуляюць з чэхамі ў матчы кваліфікацыі ЧС-2022

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе згуляе сёння з камандай Чэхіі ў сёмым матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету. У гэты адборавым цыкле каманды ўжо сустракаліся, тады з мінімальным лікам – 1:0 – у Астраве перамаглі чэхі. Гульня адбудзецца на стадыёне „Цэнтральны” у Казані ў 21.45 па менскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sportarena.by