Аляксей Шаўчэнка: мы дакладна ведаем, што ў менскага „Дынама” няма бюджэту



Журналіст Аляксей Шаўчэнка пракаментаваў інфармацыю пра паступленне ў КХЛ фінансавых дакументаў ад менскага „Дынама” і астатніх клубаў для заяўкі на наступны сезон.

“Мы дакладна ведаем, што ніякага бюджэту няма ў менскага „Дынама”, на нулявой стадыі фармаванне клуба ў Рызе, а ў „Віцязі” затрымка зарплаты перавышае ўжо тры месяцы. Але ўсё роўна яны нясуць нейкія дакументы, а іх прымаюць”, – напісаў Шаўчэнкі на сайце „Спорт-экспрэс”.

„Барселона” адмовіла „МЮ” у продажы Ансуманэ Фаці за 150 млн еўра

„Манчэстар Юнайтэд” прапанаваў „Барселоне” 150 мільёнаў еўра за паўабаронцу Ансуманэ Фаці. Аднак іспанскі клуб адказаў адмовай. Сума адчэпных за 17-гадовага гульца складае 170 мільёнаў. У Фаці таксама зацікаўлены „Ньюкасл”, „Манака”, „Ніца” і дортмундская „Барусія”. У 16 матчах цяперашняга чэмпіянату Іспаніі Фаці адзначыўся чатырма галамі

Беларускі шашыст Ігар Міхальчанка выйграў міжнародны онлайн-турнір

Беларускі спартовец Ігар Міхальчанка выйграў міжнародны онлайн-турнір па шашках-64 памяці Уладзіміра Вайсера. Ігар Міхальчанка, які з’яўляецца дзеючым чэмпіёнам Еўропы і чэмпіёнам свету па шашках-64, набраў 18 ачкоў з 20 магчымых. На другім радку размясціўся расеец Алег Дашкоў (17 балаў). Трэцяе месца заняў яго суайчыннік Аляксандр Шварцман (16 ачкоў). Яшчэ адзін беларус – Уладзіслаў Валюк – размясціўся на пятай пазіцыі, яго партнёр па камандзе Андрэй Валюк – на восьмым месцы.

Аляксей Хадкевіч пакінуў „Васлуй”

Паўсярэдні Аляксей Хадкевіч растаўся з румынскім „Васлуем”. У гэты клуб беларус перабраўся ў студзені мінулага года з менскага СКА, які скасаваў з ім кантракт. З-за затрымак з афармленнем працоўнай візы гандбаліст не мог удзельнічаць у афіцыйных матчах у другой палове мінулага сезона. Аднак у гэтым атрымаў права гуляць і закінуў 40 галоў у 22 паядынках. Дзе працягне кар’еру Аляксей, пакуль невядома.

„Рыга” перамагла ў першым афіцыйным матчы Алега Конанава

„Рыга” перамагла „Валміеру” ў 1-м туры чэмпіянату Латвіі – 2:0. Матч стаў першым афіцыйным для галоўнага трэнера рыжан Алега Конанава. Яшчэ адзін беларускі футбольны спецыяліст Дзмітрый Молаш таксама паспяхова дэбютаваў у чэмпіянаце Латвіі. Пад яго кіраўніцтвам „Ліепаі” перамаглі ў гасцявым паядынку першага тура „Даўгаву” з Даўгаўпілса з лікам 2:0. Першы гол у гэтай гульні забіў беларускі форвард Філіп Іваноў, які вызначыўся на 42-й хвіліне сустрэчы.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя