Аляксей Шынкель стаў гульцом „Мяшкоў Берасце”



Ураджэнец Гародні Аляксей Шынкель падпісаў кантракт з „Мяшкоў Берасце” да канца сезону-2022/23.

Аляксей Шынкель Фота: pressball.by

Шынкель – універсал, які можа згуляць на пазіцыі як левага, так і правага паўсярэдняга. Ён стане самым высокім гандбалістам беларускага чэмпіянату. Рост Аляксея – 210 сантыметраў. Раней Шынкель і яшчэ тры беларускія гандбалісты пакінулі расейскую каманду «Данскія Казакі»-ЮФУ па палітычных матывах.

Арына Сабаленка і Паўла Бадоса не прабіліся ў чвэрцьфінал турніру ВТА ў Маямі

Беларуска Арына Сабаленка і іспанка Паула Бадоса не змаглі прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ВТА-1000 у Маямі ў парным разрадзе. У матчы 1/8 фіналу яны саступілі расейцы Кацярыне Аляксандравай і кітаянцы Чжаасюань Ян — 3:6, 6:7.

Ягор Клаўдзіеў і Уладзіслаў Шыла адзначыліся чарговымі шайбамі

„Летбрыдж” на выездзе абыграў „Эдмантан” у матчы рэгулярнага чэмпіянату юніёрскай лігі WHL — 5:1. Беларускі форвард Ягор Клаўдзіеў стаў аўтарам чацвёртай шайбы гасцей. Беларус выканаў 2 кідкі і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці „+1”. На рахунку Клаўдзіева 37 (16+21) ачкоў у 54 матчах рэгулярнага чэмпіянату. „Прынс-Альберт” у гасцях прайграў „Вініпегу» — 2:5. Беларускі форвард гасцей Уладзіслаў Шыла адзначыўся голам. У актыве Шылы 18 (8+10) балаў у 51 сустрэчы.

Жаночая зборная Беларусі па футболе правядзе дамашнюю гульню адбору ЧС у Сербіі

7 красавіка жаночая зборная Беларусі згуляе ў Сербіі дамашні матч адборавага турніру ЧС-2023 супраць Ісландыі. Аб горадзе правядзення і часе пачатку матча стане вядома пазней. Пасля ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, УЕФА забараніў праводзіць матчы спаборніцтваў пад сваёй эгідай у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя