Андрэй Васілеўскі выйшаў у 1/2 фіналу турніру ў Аўстрыі



Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Касцільё выйшлі ў паўфінал турніру Generali Open у аўстрыйскім Кіцбюэлі (прызавы фонд – 482 тыс. еўра).

3 жніўня ў матчы 1/4 фіналу парнага разраду беларуска-чылійскі тандэм адолеў аргенціна-чылійскі дуэт Арасіа Себальяс / Хуліа Перальта – 3:6, 6:3, 10:8.

Раней паўфіналістамі гэтых спаборніцтваў сталі беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд.

На жаночым турніры ў амерыканскім Лексінгтоне (прызавы фонд – $60 тыс.) беларуска Вера Лапко (241-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал, абыграўшы новазеландскую тэнісістку Эрын Рутліф (1164) – 6:4, 6:1.

belta.by