Антон Кушнір выйграў этап Кубка свету ў ЗША



Беларускі алімпійскі чэмпіён 2014 года ў фрыстайле Антон Кушнір 14-га студзеня выйграў этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў амерыканскім Лэйк-Плэсідзе. Гэта ўжо другое «золата» беларуса на этапах Кубка свету па фрыстайле ў гэтым сезоне.

9_compressed-1

Кушнір паказаў вынік 120,36 бала. За беларусам размясціліся амерыканец Мэк Боханан (119,46) і расеец Максім Бураў (107,32).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belnovosti.by