Антон Сарока стаў гульцом „Нёмана”



Экс-нападнік барысаўскага БАТЭ Антон Сарока падпісаў кантракт з „Нёманам” да канца гэтага сезона. Пра гэта паведамляе сайт клуба з Гародні. У 2019 годзе ён вярнуўся ў Беларусь і падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, згуляўшы ў складзе шматразовага чэмпіёна за два сезоны 18 матчаў і забіўшы чатыры мячы. У сёлетнім чэмпіянаце на поле не выходзіў. Усяго ў вышэйшай лізе згуляў 84 матчы, забіў 28 мячоў.

БАТЭ хоча захаваць форварда Максіма Скавыша. Пра гэта паведамляе журналіст Уладзіслаў Татур у telegram. Вядома, што нападнікам цікавіцца „Шахцёр”, аднак у Барысаве разумеюць, што продаж Скавыша ў Салігорск у летняе трансфернае акно знізіць шанцы ў еўракубках і барацьбе за чэмпіёнства. БАТЭ падрыхтаваў новы кантракт, але футбаліст пакуль не спяшаецца яго падпісваць. У канцы сезону Скавыш стане свабодным агентам

Арына Сабаленка перамагла на старце Уімблдонскага турніру

Чацвёртая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка пераможна пачала выступленне на Уімблдонскім тэнісным турніры. У 1/64 фіналу жаночага адзіночнага разраду Арына абыграла румынку Моніку Нікулеску, якая займае 191-е месца ў сусветным рэйтынгу, – 6:1, 6:4. У другім раўндзе беларуска сустрэнецца з пераможцай матчу паміж брытанкай Кэці Бултер (219) і амерыканскай тэнісісткай Даніэль Лао (239). Таксама сёння беларус Ягор Герасімаў (73) на старце мужчынскага адзіночнага разраду згуляе з брытанцам Джэем Кларкам (230).

Чатыры медалі выйгралі беларускія батутысты на этапе Кубка свету ў Партугаліі

Чатыры медалі выйгралі беларускія батутысты на этапе Кубка свету ў Партугаліі. У індывідуальных скачках у мужчын золата выйграў Уладзіслаў Ганчароў. Яшчэ адзін беларус Алег Рабцаў заняў другое месца. Бронзавы медаль у француза Алана Марантэ. Таксама Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў сталі ўладальнікамі залатога медаля турніру ў сінхронных скачках. Срэбра заваявалі расейцы, бронза дасталася італьянцам. У спаборніцтвах жанчын бронзавая ўзнагарода на рахунку беларускі Паліны Шадзько.

ІААФ зацвердзіла алімпійскія нарматывы беларусаў Юрыя Васільчанка і Анастасіі Каламоец

29 мая ў рамках чэмпіянату Малдовы беларускія малатабойцы Юрый Васільчанка і Анастасія Каламоец выканалі кваліфікацыйныя нарматывы на Алімпійскія гульні ў Токіа, абнавіўшы асабістыя рэкорды. Некаторы час Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя трымала паказаныя там вынікі ў падвешаным стане, аднак на днях апублікавала іх у сваёй афіцыйнай статыстыцы. Гэта значыць, што беларусы афіцыйна атрымалі ліцэнзіі на галоўны старт чатырохгоддзя, паведамляе прэс-служба БФЛА.

Беларускае Радыё Рацыя