Аргкамітэт Паралімпіяды мае намер правесці гульні без гледачоў



Арганізатары летніх Паралімпійскіх гульняў у Токіо маюць намер правесці спаборніцтвы на большасці спартовых пляцовак без гледачоў. Як паведамляе агенцтва Kyodo, дадзеныя меры звязаны з эпідэміялагічнай абстаноўкай па каронавірусу. Алімпіяда таксама прайшла без гледачоў. Паралімпійскія гульні ў Токіо запланаваны на перыяд з 24 жніўня па 5 верасня.

Бельгія лідыруе ў рэйтынгу ФІФА, зборная Беларусі захавала 89-е месца

Афіцыйны сайт ФІФА апублікаваў новую рэдакцыю рэйтынгу мужчынскіх нацыянальных футбольных зборных. У ім з 1822 ачкамі працягвае ўтрымліваць лідарства Бельгія. У тройцы таксама бразільцы (1798) і французы (1762). Беларусь страціла шэсць балаў, аднак засталася на ранейшай 89-й пазіцыі.

„Менск-Арэна” ў новым сезоне пяройдзе на канадскі памер лёду

Менскае „Дынама” ў наступным сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі будзе выступаць на арэне з канадскім памерам лёду. У новым сезоне ў Менску будзе пляцоўка памерам 60х26 метраў. У мінулыя сезоны клуб выступаў на лёдзе фінскага фармату – 60х28 метраў. У ліпені 2021 года КХЛ праводзіла нараду, дзе клубы папрасілі па магчымасці паменшыць памеры пляцоўкі ў сувязі з маючай адбыцца ў 2022 годзе Алімпіядай у Пекіне

Беларускія баскетбалісты згуляюць з камандай Латвіі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету

Баскетбалісты мужчынскай зборнай Беларусі правядуць перадапошні паядынак другога кваліфікацыйнага этапа чэмпіянату свету 2023 года. Сёння ў матчы адборавай групы D у Рызе падапечныя Расціслава Вергунова сустрэнуцца з камандай Латвіі – пачатак гульні ў 19.30. Учора латвійскія баскетбалісты перайгралі каманду Румыніі з лікам 79:69.

Зборная Беларусі па гандболе да 17 гадоў прайграла турчанкам

Адбыўся заключны матч групавога этапу Чэмпіянату Еўропы па гандболе для зборнай Беларусі, чый узрост не перавышае 17 гадоў. Беларускі саступілі саперніцам з Турцыі з лікам 16:27.