Арцём Канцавы забіў мяч у матчы „Баніка” супраць „Віслы”



Астроўскі „Банік” перамог польскую „Віслу” ў таварыскім матчы — 3:1. Хаўбек пераможцаў Арцём Канцавы выйшаў на поле ў стартавым складзе. Беларус, забіў мяч на 76-й хвіліне і устанавіў канчатковы лік паядынку.

Паўабаронца Яўген Яблонскі растаўся з БАТЭ. За ўсе гады ў БАТЭ (2014-21) у актыве Яблонскага 259 афіцыйных матчаў (170 пераможных), 14 галоў і 13 выніковых перадач.

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (25-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open. Уначы двухразовая пераможца Australian Open разграміла ўкраінку Эліну Світоліну (17) – 6:0, 6:2. Наступнай саперніцай Вікторыі Азаранкі будзе чэшка Барбара Крэйчыкава (4).

Фабіа Каннавара можа ўзначаліць „Эвертан”

Былы галоўны трэнер „Гуанчжоу Эвергранд” і зборнай Кітая, Фабіа Каннавара можа ўзначаліць „Эвертан”. 48-гадовы італьянец ужо правёў сустрэчу з кіраўніцтвам мерсісайдскага клуба. Акрамя Каннавара, на пасаду прэтэндуюць яшчэ два спецыялісты, сярод іх – былы галоўны трэнер „Чэлсі” Фрэнк Лампард. 16 студзеня кіраўніцтва клуба звольніла Рафаэля Бенітэса. Каннавара — чэмпіён свету ў складзе зборнай Італіі і ўладальнік „Залатога мяча” па выніках 2006 года.

МАК і ІІХФ не плануюць адмяняць хакейны турнір Алімпіяды нават у выпадку ўспышкі каронавіруса

МАК і ІІХФ правялі нараду па хакейным турніры на Алімпіядзе ў Пекіне. Адзначаецца, што пытанне аб адмене або пераносе турніру зараз не стаіць. Пры гэтым адразу шэраг зборных паведамілі, што цяпер маюць выпадкі станоўчых тэстаў на каронавірус. Гульцы, якія захварэлі COVID-19 да пачатку і падчас хакейнага турніру, могуць быць заменены ў любы момант. Верагодна, камандам дазволяць уключыць у заяўку на турнір нейкую колькасць запасных. Мінімальная колькасць хакеістаў, якіх каманда павінна выставіць на матч – 15 палявых гульцоў + два брамніка. У асобным матчы дапускаецца вывесці на лёд 13+2. Пры гэтым у плей-оф арганізатары адмяняць матчы не хочуць, таму калі нейкая зборная не зможа гуляць, на яе месца будзе пастаўлена найлепшая каманда з папярэдняй стадыі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]